Расія нарасціла імпарт бензіну з Беларусі да гістарычнага максімуму

Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ / Нафо-Ринок

Расія павялічыла імпарт бензіну з Беларусі ў чэрвені да гістарычнага максімуму, пішуць "Ведамасці" са спасылкай даныя Цэнтра цэнавых індэксаў (ЦЦІ).

Згодна справаздачы, за перыяд з 1 па 25 чэрвеня Расія набыла ў нашай краіны 141 тысячу тон бензіну, што ў 2,4 разы перавышае аб'ём паставак за ўвесь травень. Для параўнання таму аб'ём імпарту бензіну з Беларусі быў нязначным — усяго 1000 тон.

Пры гэтым Беларусь знізіла пастаўкі паліва ў іншыя краіны. Тое, што раней прызначалася для краін Сярэдняй Азіі, цяпер ідзе выключна ў Расію.

Пры гэтым выданнне сумняецца, што беларускі бензін закрые патрэбы расійскага паліўнага рынку. Згодна Reuters, спажыванне бензіну ў Расіі ў летні перыяд, калі попыт на паліва высокі, складае не менш як 110 тысяч тон за суткі. 

Уладзімір Пуцін называе сітуацыю "некрытычнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.