Колькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны жыве ў Беларусі

Ветэраны ВАВ

Ветэраны ВАВ / BELTA

На 1 ліпеня 2026 года ў Беларусі жывуць 559 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны — каля 100 гадоў.

Папярэднюю статыстыку агучвалі да 9 траўня 2026 года. На той момант былі жывыя 574 ветэраны. Такім чынам, менш чым за два месяцы памерлі 15 чалавек.

Больш за палову з іх удзельнічалі ў баявых дзеяннях, астатнія працавалі ў тыле. Акрамя таго, туды ўключаюць людзей, якія змагаліся з нацыянальным антысавецкім рухам у Беларусі, Украіне і краінах Балтыі з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.