Ваенны транспартнік МІ-26 перавозілі па Мінску
МІ-26 на вуліцах Мінска
Удзень 20 чэрвеня па Мінску транспартавалі самы цяжкі верталёт у свеце — МІ-26. Мінчукі зрабілі нямала фота і відэа з ваенным транспартнікам, якія цяпер разыходзяцца ў ціктоку, тэлеграме і на іншых пляцоўках.
Куды яго везлі і чаму ў межах горада, улады пакуль што не ўдакладнялі. Ні Міністэрства абароны, ні іншыя ведамствы каментарыяў не давалі.
@belarus.now Самый тяжелый в мире вертолет МИ-26 заметили днем 20 июня на улицах Минска. #беларусьсейчас #беларусьонлайн #новостибеларуси #минск #минскновости #минсксегодня ♬ оригинальный звук - belarus.now
МІ-26 быў распрацаваны ў СССР як цяжкі шматмэтавы транспартны верталёт. Сёння ён знаходзіцца на ўзбраенні ў Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Венесуэлы, Перу, Мексікі і яшчэ шэрагу краін. Гэты верталёт здольны перавозіць да 20 тон груза.