Мінздароўя расказала пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці

Аўтобус пасля інцыдэнту

Аўтобус пасля інцыдэнту / Ягор Кавальчук

Мінздароўя агучыла інфармацыю пра стан пацярпелых падчас інцыдэнту ў Бранскай вобласці РФ.

Дзеці, якія цяпер у РНПЦ дзіцячай хірургіі ў стабільным стане "з пазітыўнай дынамікай".

Дзіцёнак, якога ў пятніцу прааперавалі, знаходзіцца ў рэанімацыі, ён у задавальняючым станам. Дарослага перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне, яго стан таксама стабільны.

Інцыдэнт здарыўся ў Бранскай вобласці РФ 17 чэрвеня. Беларускі аўтобус з гульцамі юнацкай футбольнай каманды з Рэчыцы і суправаджаючымі пацярпеў ад дрона. Загінула жанчына — жонка футбольнага трэнера. Расійская прапаганда адразу пачала пісаць пра тое, што дрон быў украінскі, але ва Украіне абвяргаюць гэтую інфармацыю. Акрамя таго, пашкоджанні, якія бачныя на фота аўтобуса, не характэрныя для атакі дрона — то бок ён ці выбухнуў на пэўнай адлегласці, ці гэта ўвогуле быў не БПЛА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.