Зафіксаваны маштабны збой у працы сэрвісаў кампаніі Meta

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

12 чэрвеня адбыўся маштабны збой у працы сэрвісаў кампаніі Meta.

З праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі Фэйсбука, Інстаграма, Фэйсбук-мэсэнджара, WhatsApp і сацсеткі Threads.

Паводле звестак сэрвісу DownDetector, сотні тысяч карыстальнікаў з розных краін скардзяцца, што іх разлагініла з акаўнтаў і яны не могуць увайсці, іншыя проста не могуць абнавіць старонку.

Карыстальнікі скардзяцца, што стужка навін не абнаўляецца, а ў дадатках з'яўляюцца паведамленні аб тэхнічных няспраўнасцях або немагчымасці загрузкі кантэнту.

Афіцыйных каментароў кампаніі пакуль не было.

Каля 17:30 паводле мінскага часу сервісы нібыта аднавілі працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.