Прэм'ерка Італіі рэзка адказала на прэтэнзіі Трампа
Дональд Трамп і Джорджа Мелоні / AP
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп ізноў атакаваў італьянскую прэм'ерку Джорджу Мелоні. Акрамя ўсяго, гэтым разам ён паразважаў пра яе папулярнасць. Тая жорстка адказала.
"Што тычыцца маёй папулярнасці, то сяброўства з вамі ёй дакладна не дапамагла, і яна ніяк не залежыць ад маіх адносін з вамі. Мая папулярнасць залежыць ад маёй здольнасці абараняць нацыянальныя інтарэсы Італіі, і менавіта гэта я заўсёды рабіла.
Менавіта таму я паступіла так і ў пытанні амерыканскіх ваенных баз у Італіі. Іх выкарыстанне рэгулюецца дамовамі, якія мы заўсёды выконвалі і якія не могуць быць парушаныя, пакуль я застаюся прэм'ер-міністрам.
Італія застаецца суверэннай дзяржавай.
У любым выпадку, мая папулярнасць — не ваша справа. Я б параіла вам засяродзіцца на сваёй".