ЗША заключылі мірнае пагадненне з Іранам
Дональд Трамп / Anna Moneymaker / Getty Images
У выніку інтэнсіўных перамоваў ЗША і Іран дасягнулі мірнага пагаднення.
Першым пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Пакістана. “Абодва бакі заявілі пра неадкладнае і канчатковае спыненні вайсковых аперацый на ўсіх франтах, у тым ліку ў Ліване”, — заявіў Шахбаз Шарыф.
Пазней заключэнне мірнага пагаднення паміж Іранам і Злучанымі Штатамі пацвердзіў і Дональд Трамп. "Караблі свету, запускайце рухавікі. Хай нафта цячэ!" — напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth, намякаючы, што Армузскі праліў хутка будзе разблакаваны для руху танкераў.
На фоне гэтых навінаў павольна пайшлі ўніз цэны на нафту.
Афіцыйная цырымонія падпісання мірнага пагаднення павінна адбыцца ў пятніцу, 19 чэрвеня, у Швейцарыі.