У чаканні Коўла: ад віншаванняў Трампу і Сі да выбачэнняў Зяленскаму — эфір
Аляксандр Фрыдман / CNplus
Да дня нараджэння Дональда Трампа мірнае пагадненне паміж ЗША і Іранам было нарэшце падпісана. Як доўга яно пратрымаецца — пакажа гісторыя. Пакуль жа Трамп святкуе перамогу і прымае віншаванні. Што праўда, слоў на віншаванне Трампу да дня народзінаў у Лукашэнкі знайшлося ўсяго на адзін сказ. У адрозненне ад віншаванняў Сі Цзіньпіну, дзе і ўсхваленняў кіраўніка Кітая хапала, і выказванне спадзявання на хуткую сустрэчу было. Дарэчы, хуткую сустрэчу з Лукашэнкам анансуе і Джон Коўл, адказваючы ў сацсетках на пытанні беларусаў.
Чаму віншаванні Трампу і Сі ад Лукашэнкі так моцна адрозніваюцца па падачы і колькасці пажаданняў? Ці варта разлічваць, што мір з Іранам будзе трывалым, і пры чым тут ХАМАС, Ліван і Ізраіль? Ці атрымаецца ў Трампа і Лукашэнкі дамагчыся ад Еўропы паслаблення санкцый адносна Беларусі і ці чакаць ад рэжыму паслаблення рэпрэсій? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.