"МЛ Віцебск" прайграў "Віцебску" і страціў першае месца, туды паднялося мінскае "Дынама"
У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыўся 11-ы тур, які праходзіў з 12 па 14 чэрвеня / bel.football
Цэнтральным матчам тура ў Вышэйшай лізе стала віцебскае дэрбі, у якім "Віцебск" перамог "МЛ Віцебск" — 2:1. Пры гэтым "букмекеры" не рэалізавалі пенальці.
У сваю чаргу “Дынама-Мінск” абыграла “Гомель” — 2:1 — і ўзначаліла турнірную табліцу.
“Нёман” абыграў “Дынама-Брэст” — 3:1 — і ўзняўся на трэцяе месца ў чэмпіянаце.
БАТЭ у гасцях не ўтрымаў перамогу над “Белшына” — 1:1. Гэтая нічыя каштавала пасады галоўнаму трэнеру барысаўчан Арцёму Канцавому.
“Баранавічы” на сваім полі ўзялі верх над “Мінск” — 2:1. Пераможны гол на трэцяй даданай хвіліне забілі гаспадары. Гэта першая хатняя перамога "Баранавічаў".
“Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі ў Жодзіне згуляла ўнічыю з “Славія” — 1:1.
“Дняпро” на стадыёне "Спартак" у Магілёве саступіла “Арсеналу” з лікам 0:1.
“Іслач” ў Мінску атрымала перамогу над “Нафтанам” — 3:1. Дублем адзначыўся Яўген Юдчыц, які пры гэтым не рэалізаваў пенальці.
Становішча ў чэмпіянаце: