Джон Коўл сказаў, калі прыедзе ў Мінск
Джон Коўл падчас візіту ў Беларусь / president.gov.by
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл абяцае неўзабаве зноў прыехаць у Беларусь. Пра гэта ён паведамляе ў сацсетцы X.
Адна з падпісчыц задала яму пытанне: "Спадар Джон Коўл, вы нацыянальны герой Беларусі! Калі мы можам чакаць вас у Мінску? Мы ўскладаем на вас самыя вялікія надзеі".
Коўл адказаў адным словам: "Хутка".
Раней ён пісаў у сацсетцы Х, што вызваленне палітвязняў яшчэ не скончанае і прасіў не губляць надзею. Меркавалася, што Коўл прыедзе ў Беларусь у траўні разам з амерыканскім прапаведнікам Франклінам Грэмам. Аднак у мінулым месяцы візіт спецпасланніка не адбыўся. Паводле звестак праваабаронцаў, не плануецца такі прыезд і ў чэрвені.
Агулам Злучаныя Штаты дапамаглі вызваліць каля 500 беларускіх палітвязняў.
Soon. https://t.co/LSjidgiQW1
— john coale (@johnpcoale) June 14, 2026