У Рагачове разбураецца дом, звязаны з творчасцю Уладзіміра Караткевіча
Тут былі створаны значныя часткі раманаў “Каласы пад сярпом тваім” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” / Позірк
Дом у Рагачове, дзе ствараліся творы народнага пісьменніка Беларусі Уладзімір Караткевіч, знаходзіцца ў занядбаным стане і паступова разбураецца. Пра гэта паведамляе выданне "Позірк".
Будынак быў пабудаваны ў 1914 годзе дзедам пісьменніка Васілём Грынкевічам. У Караткевіча ў доме быў асобны пакой для працы, дзе ён пісаў аповесці "Ладдзя Роспачы", "Сівая легенда", а таксама твор "Віна дажджоў". Тут былі створаны значныя часткі раманаў “Каласы пад сярпом тваім” і “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
Пісьменнік часта праводзіў у Рагачове па некалькі месяцаў на год.
У цяперашні час агароджа сядзібы часткова абвалілася, а сам дом паступова губляе свой гістарычны выгляд. Краязнаўцы і даследчыкі творчасці Караткевіча неаднаразова адзначалі неабходнасць захавання гэтага аб’екта як часткі гісторыка-культурнай спадчыны, аднак стан дома працягвае пагаршацца.