Мурал з партрэтам Караткевіча не аднавілі пасля рамонту дома ў Оршы

Дом, дзе быў мурал з партрэтам Караткевіча

Дом, дзе быў мурал з партрэтам Караткевіча / "Віцебская Вясна"

У Оршы не аднавілі мурал з партрэтам славутага земляка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Рамонт дома №2 па вуліцы Марата скончаны, але няма ніякіх прыкметаў аднаўлення славутага мурала, адзначае "Віцебская Вясна". Дзяржаўная прэса і мясцовыя ўлады нават ніяк не каментуюць тое, што Орша страціла гарадскую адметнасць  і  мемарыяльны аб’ект, прысвечаны знакамітаму земляку.

Мурал, створаны аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым, з'явіўся ў лістападзе 2020-га — да 90-х угодкаў з дня нараджэння Караткевіча. Тарцавая сцяна дома, на якой ён быў зроблены, выходзіць на вуліцу імя Караткевіча. На мінакоў "глядзеў" партрэт пісьменніка ў атачэнні фрагментаў яго рукапісаў і малюнкаў.

Сёлета ў доме пачалі рамонт, і партрэт пісьменніка знік пад "тэрмашубай".

Дарэчы, недалёка ад гэтага дома знаходзіцца і аршанская хата Уладзіміра Караткевіча.

Мурал з партрэтам Караткевіча не аднавілі пасля рамонту дома ў Оршы
Мурал з партрэтам Караткевіча / "Віцебская Вясна"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.