Пры земляных работах у кар'еры ў Мінскім раёне знішчаюць папуляцыю ластавак

Ластаўкі з Русінавічаў

Ластаўкі з Русінавічаў / фота з Threads

Земляныя работы ў кар'еры каля вёскі Русінавічы Мінскага раёна выклікалі сапраўдны скандал у сацсетцы Threads. Беларусаў абурыла тое, што работнікі аграпрамысловага комплексу "Усход" разбуралі месцы гнездавання ластавак-бераговак, заўважыла выданне blizko.by.

Карыстальнікі сацсеткі выклалі фота і відэа экскаватараў, якія падчас працы разбураюць сценкі пясчанага кар'ера з норамі ластавак. Відавочцы кажуць, што на месцах раскопак ужо шмат загінулых птушак.

Сёлета перыяд гнездавання птушак вызначаны ў тэрміны з 16 лютага па 14 жніўня. За знішчэнне гнёздаў, яек ці птушанят законам прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць. Фізічных асобаў могуць аштрафаваць на суму да 1350 рублёў, а юрыдычных — ад 900 да 22,5 тысячы рублёў.

Пры земляных работах у кар'еры ў Мінскім раёне знішчаюць папуляцыю ластавак
Ластаўкі з Русінавічаў / фота з Threads

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.