За пяць месяцаў у Беларусі закрыліся больш за 4000 ІП
У Беларусі працягвае змяншацца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў / pixabay.com
За пяць месяцаў у Беларусі закрыліся 4,4 тысячы ІП.
Згодна са свежай статыстыкай, па стане на 1 чэрвеня 2026 года ў краіне афіцыйна зарэгістраваныя 200 017 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Гэтае падзенне — працяг шматгадовага трэнду. Пяць гадоў таму колькасць ІП у Беларусі набліжалася да 270 тысяч. Але з таго часу заканадаўства стала больш жорсткім. Для індывідуальных прадпрымальнікаў скарацілі пералік дазволеных відаў дзейнасці. Шмат каго гэта прымусіла згарнуць бізнес.
За 2025 год колькасць ІП зменшылася на 14%. Калі дынаміка захаваецца, да канца гэтага года ў Беларусі застанецца каля 190 тысяч ІП.