Праз вайскова-патрыятычныя лагеры гэтым летам пройдуць больш за 13 тысяч школьнікаў

У Беларусі гэтым летам адкрыюцца 138 вайскова-патрыятычных лагераў

У Беларусі гэтым летам адкрыюцца 138 вайскова-патрыятычных лагераў / LookByMedia

Улетку 2025 года ў Беларусі будуць працаваць 138 лагераў вайскова-патрыятычнага профілю, разлічаных больш як на 13 тысяч школьнікаў. Усяго запланавана 198 змен. Такія даныя прыводзіць Міністэрства абароны Беларусі.

47 лагераў будуць размешчаныя непасрэдна на базе вайсковых часцей, з іх 33 будуць працаваць у кругласутачным рэжыме.

Падлеткі ў такіх лагерах будуць пражываць у казармах або намётавых гарадках на тэрыторыі вайсковых часцей. Яшчэ 91 лагер вайскова-патрыятычнага кірунку арганізуюць школы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.