Украінскія ракеты пацэлілі ў варонежскі завод, які вырабляе электроніку для "Іскандэраў"

Наступствы атакі ў расійскім Варонежы

Наступствы атакі ў расійскім Варонежы / Supernova / Telegram

22 чэрвеня ўкраінскія ракеты пацэлілі ў завод па вытворчасці электронікі для расійскіх ракет "Іскандэр" і Х-101 у расійскім Варонежы, паведаміў Генеральны штаб УСУ. Гэтае прадпрыемства з'яўляецца крытычна важным элементам расійскага ваенна-прамысловага комплексу, адзначае hromadske.ua са спасылкай на УСУ.

Для атакі былі выкарыстаныя высокадакладныя крылатыя ракеты паветранага базавання.

Спярша ў сацсетках з'явіліся відэа з наступствамі атакі на Варонеж. Пазней Генштаб УСУ пацвердзіў удар па расійскім ваенным прадпрыемстве.

Акрамя вырабу электронікі для ракет завод займаецца вытворчасцю і пастаўкай электроннай кампанентнай базы для расійскага ракетнага ўзбраення і сістэм СПА, у прыватнасці:
— транзістарных зборак і матрыц для блокаў крылатых ракет Х-101;
— паўправадніковых матрыц для бартавых лічбавых вылічальных машын БЦОМ "Зара-61м" у складзе крылатых ракет 9М727 АТРК "Іскандэр-К";
— дыёдаў і транзістарнай зборкі для тэлевізійных каналаў баявых машын ЗРГК "Панцыр-С1".

Улады Варонежа паведамілі, што пры атацы пацярпелі тры чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.