ВУП расце — беларусы багацеюць? Стрым з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка
Вольга Лойка / Еўрарадыё
Эксперты сцвярджаюць, што ў траўні 2026-га жыхары Беларусі пакінулі ў крамах нашмат больш грошай, чым годам раней. Гэта нават падбросіла ўверх валавы ўнутраны прадукт, які да таго быў "каля нуля". Ці сапраўды ў гэтым неспакойным (куды ні глянь) траўні беларусы адчувалі сябе найбольш заможнымі і забяспечанымі?
Паразмаўляем пра гэта з галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка. Таксама пагаворым пра чарговае абяцанне спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла выцягнуць з-за кратаў больш беларускіх палітвязняў, ушчэнт заблытаныя стасункі паміж Мінскам і Кіевам і пастаўкі беларускага паліва ў Расію, якія за чэрвень выраслі ў 51(!) раз.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: