Мінчука будуць судзіць за каментары пра Лукашэнку, напісаныя пяць гадоў таму
Суд, ілюстрацыйнае фота / t.me/racyja/
У Мінску за каментары будуць судзіць 42-гадовага мужчыну. Яго вінавацяць у публічнай абразе Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на пракуратуру Партызанскага раёна.
У жніўні-снежні 2021 года мінчук пісаў у розных тэлеграм-чатах каментары на адрас Лукашэнкі і прадстаўнікоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Пасля затрымання мужчына патлумачыў, што ў той перыяд адчуваў негатыўныя эмоцыі пасля чытання крытычных публікацый і каментароў на адрас названых асоб.
У пракуратуры кажуць, што сваю віну ён цалкам прызнаў і раскаяўся.