"МЛ Віцебск" даведаўся пра свайго суперніка ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Матчы пройдуць 7-8 і 14-15 ліпеня
/ "МЛ Витебск"
У першым раўндзе кваліфікацыі Ліга чэмпіёнаў УЕФА "МЛ Віцебск" сустрэнецца з румынскім клубам "Універсітатя Краёва".
Матчы гэтага этапу адбудуцца 7-8 і 14-15 ліпеня 2026 года.
Склад румынскага клуба, паводле Transfermarkt, ацэньваецца больш як у 34 мільёны еўра. У мінулым сезоне каманда выступала ў Лізе канферэнцый УЕФА. У плэй-оф не прайшла толькі праз дадатковыя паказчыкі. Хатняя арэна разлічана на 30 тысяч гледачоў і рэгулярна запаўняецца амаль цалкам.
У выпадку паразы каманда працягне выступленне ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА.
“МЛ Віцебск” будзе праводзіць “хатнія” матчы кваліфікацыі ў Венгрыі на стадыёне ў Мезёкёвешдзе.