Паветра ў Беларусі ў чацвер прагрэецца да +30 градусаў

Спёка, ілюстрацыйнае фота

Спёка, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У чацвер, 25 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні — ад слабога да ўмеранага, удзень пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца 21-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +28...+30 градусаў.

На пятніцу і суботу сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, бо ў тыя дні па захадзе Беларусі тэрмометры будуць паказваць удзень 30-33 градусы са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.