У пятніцу ў Беларусі будзе да 27 градусаў цяпла

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 19 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень месцамі па паўночным усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца +21...+27 градусаў.

20 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага. Уначы тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +22 па паўночным усходзе да +30 градусаў па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.