Залевы, навальніцы, шквалісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў чацвер

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота

У чацвер, 11 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі — моцныя залевы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Удзень месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У Мінску чакаецца навальніца і шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца ад +18 па захадзе да +30 градусаў па ўсходзе Беларусі.

12 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў парывісты, удзень на паўднёвым усходзе пры навальніцах — моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 8-15 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе будзе да +17 градусаў. Удзень чакаецца 13-20 градусаў цяпла, па ўсходзе Беларусі будзе 21-28 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.