Тры брыгады медыкаў выехалі з Беларусі ў Бранск

Аўтобус пасля атакі

Аўтобус пасля атакі / Ягор Кавальчук

У Бранскую вобласць з Беларусі выехалі тры брыгады медыкаў у суправаджэнні ДАІ і МНС.

Пры гэтым БЕЛТА са спасылкай на Мінздароўя Расіі паведамляе, што пацярпелым пры атацы БПЛА на аўтобус аказваецца дапамога ў поўным аб'ёме. Запланаваныя тэлемедыцынскія кансультацыі са спецыялістамі Расійскай дзіцячай клінічнай бальніцы.

Паводле апошніх звестак, былі шпіталізаваныя сем чалавек, пацярпелых пры атацы БПЛА. Стан аднаго дзіцяці ацэньваецца як цяжкі.

У Беларусі падкрэсліваюць, што паездка дзяцей была арганізаваная ў прыватным парадку. Падчас атакі загінула жонка аднаго з трэнераў, якія суправаджалі групу.

Аўтобус з футбалістамі дзіцяча-спартовай школы №2 з Рэчыцы ехаў маршрутам Гомель-Геленджык. Дзяцей везлі на адпачынак. У аўтобусе было 44 чалавекі, у тым ліку 28 дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.