Беларускі футбольны клуб "Пагоня" хоча ў Варшаве адкрыць дзіцячую школу

ФК "Пагоня"

ФК "Пагоня" / BKS Pahonia Warszawa

Футбольны клуб "Пагоня", заснаваны беларусамі ў Варшаве, думае над адкрыццём дзіцячай футбольнай школы. Гэтая ідэя была агучана на сустрэчы з прадстаўнікамі клуба ў Варшаве са Святланай Ціханоўскай. У сустрэчы ўдзельнічалі сузаснавальнік клуба Ілля Шыла і беларускі футбаліст, майстар спорту міжнароднага класа Віталь Гайдучык.

"Важна, каб маленькія беларусы мелі магчымасць займацца спортам у сваім асяроддзі, знаходзіць сяброў, чуць беларускую мову і адчуваць сувязь са сваёй культурай. І я вельмі спадзяюся, што гэты праект атрымае развіццё і падтрымку",адзначыла Святлана Ціханоўская.

Беларускі футбольны клуб "Пагоня" хоча ў Варшаве адкрыць дзіцячую школу

Нагадаем, што ў кастрычніку 2025 года "Пагоня" атрымала дазвол на рэгістрацыю беларускіх гульцоў у сістэме польскага футбола і ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Польшчы ў B-класе ў восьмым дывізіёне.

Раней "Пагоня" магла выступаць толькі ў Кубку Польшчы або ў аматарскіх турнірах.

У бягучым сезоне каманда не змагла падняцца ў А-клас восьмай лігі Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.