У сераду на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У сераду, 17 чэрвеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі на паўночным усходзе — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-13 градусаў цяпла, удзень прагназуецца +16...+21 градус.

У чацвер, 18 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны прагназуюцца дажджы, удзень у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей — кароткачасовыя дажджы. Месцамі ўдзень прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, у асобных раёнах на паўночным усходзе — моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +19...+25 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.