На поўдзень Беларусі абрынуліся залевы
Залева ў Гомелі / gp.by
Моцныя дажджы абрынуліся на поўдзень Беларусі. Іх прынёс цыклон з тэрыторыі Украіны.
Паводле звестак сіноптыкаў, якія перадае канал "Метэавайб", у Жыткавічах за 9 гадзін выпала 36 мм ападкаў. А ў Салігорску фіксуюцца падтапленні вуліц. Таксама паведамляецца пра вялікую колькасць ападкаў у Гомелі.
Бліжэйшым часам дождж у Мінску таксама павінен узмацніцца.
Залева ў Гомелі / gp.by