Белгідрамет абвясціў чырвоны ўзровень небяспекі

Лета / Лето / pexels.com

Лета, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 27 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні — слабы да ўмеранага.

Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +23 па паўночным усходзе да +35 градусаў па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 28 чэрвеня, таксама прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

У сувязі з прагназаванай спёкай сіноптыкі абвясцілі найвышэйшы, чырвоны ўзровень небяспекі.

Уначы тэмпература паветра складзе 14-20 градусаў цяпла. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца 30-34 градусаў вышэй за нуль, месцамі, а па захадзе ў многіх раёнах тэрмометры пакажуць +35...+38 градусаў.

Удзень 29 чэрвеня, у панядзелак, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюць 35-39 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.