У чацвер у Беларусі будзе пераважна без ападкаў

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У чацвер, 18 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, на паўночным усходзе — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў цяпла.

У пятніцу, 19 чэрвеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку месцамі, удзень пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць +8..+14 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 19- 25 градусаў вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах чакаецца да 27 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.