Сіноптыкі папярэдзілі пра аранжавы ўзровень небяспекі на суботу
Навальніца, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на суботу, 6 чэрвеня, праз навальніцы.
У многіх раёнах Беларусі ў гэты дзень пройдуць ліўні. Месцамі яны будуць суправаджацца моцным ветрам з парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10…+16°С, максімальная днём +18…+25°С, па паўднёвым усходзе да +27°С.
У нядзелю, 7 чэрвеня, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі зноў прагрымяць навальніцы, будзе дзьмуць парывісты вецер. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8…+14°С, месцамі да +16°С, максімальная днём +18…+25°С.