Даведаліся, у якім узросце беларусы і беларускі ўпершыню ўступаюць у шлюб

Вяселле

Вяселле / pixabay.com

Сярэдні ўзрост беларусаў, якія ўпершыню ажаніліся, — 29 гадоў, а беларускі ўпершыню выходзілі замуж у сярэднім у 26-27 год, вынікае з дадзеных, апублікаваных Белстатам.

Дарэчы, сем’і ствараюць не толькі маладыя людзі. У мінулым годзе больш за тысячу жаніхоў і больш за 700 нявестаў былі старэйшыя за 65 гадоў.

Замуж за беларусаў выходзяць не толькі беларускі. Нявестамі беларусаў у 2025 годзе сталі больш за тысячу расіянак, а таксама грамадзянкі Украіны, Казахстана, Латвіі і Літвы. А беларускі выходзілі замуж за расіян, туркаў, літоўцаў, украінцаў і казахаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.