Парывісты вецер, навальніцы і туман. Надвор’е ў Беларусі 6 ліпеня
Надвор’е ў Беларусі 6 ліпеня
/ Еўрарадыё
6 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходняй чвэрці чакаецца парывістым, з узмацненнем да 15–18 м/с. Ноччу паветра ахалодзіцца да +9…+14°С, удзень тэмпература падымецца да +17…+23°С.
7 ліпеня істотных змен чакаць не варта. Характар надвор’я застанецца ранейшым: кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль паўсюдна, удзень у некаторых раёнах зноў магчымыя навальніцы.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі апусціцца слабы туман. Вецер зменіць кірунак на паўднёва-заходні і заходні, яго хуткасць застанецца ўмеранай, але захавае парывісты характар.