БАТЭ згуляў унічыю з "Эльбасані" ў Лізе канферэнцый

Барысаўчане правялі першы матч кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Барысаўчане правялі першы матч кваліфікацыі Лігі канферэнцый / БАТЭ

7 ліпеня ў першым кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый БАТЭ згуляў унічыю з албанскім "Эльбасані" — 1:1.

Лік у матчы быў адкрыты ў самой канцоўцы першага тайму, забітым мячом адзначыўся форвард албанскай каманды Ардзіт Нікай. 

У першай палове матчу барысаўчане нанеслі чатыры ўдары ў створ варот албанцаў. У "Эльбасані" было сем удараў.

У другім тайме 20-гадовы паўабаронца БАТЭ Ягор Русакаў на 68-й хвіліне зраўняў лік у матчы — 1:1. Галявую перадачу аддаў Ягор Крэс.

Матч у адказ паміж БАТЭ і "Эльбасані" пройдзе 16 ліпеня ў Сумгаіце і пачнецца ў 18.00.

Нагадаем, што БАТЭ ўпершыню з 2023 года гуляе ў еўракубках. Гэта стала магчымым пасля заваявання ў гэтым годзе Кубка Беларусі. У бягучым чэмпіянаце Беларусі каманда ідзе ў зоне вылету, на перадапошнім — 15-м — месцы.

У каманды змяніўся трэнер і значна абнавіўся склад гульцоў.

БАТЭ сыграл вничью с "Эльбасани" в Лиге конференций

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.