Ад фіналу футбольнага ЧС па-беларуску да Кубка Мелказёрава — эфір з Івуліным

Аляксандр Івулін

Аляксандр Івулін / Еўрарадыё

Мы жывём у час, калі нават вялікія спартыўныя падзеі ўжо не спыняюць войны хаця б на час правядзення спаборніцтваў, але прынамсі дазваляюць пераключыцца і атрымаць порцыю станоўчых эмоцый. Сёння такой спартыўнай падзеяй стаўся Чэмпіянат свету па футболе. А ўявіце сабе, што можна глядзець фінал у кампаніі сяброў і аднадумцаў — ды ўсё гэта пад беларускамоўны каментар! Такая магчымасць будзе ў беларусаў Варшавы 19 ліпеня. І як працяг гэтага футбольнага свята — удзел у “V Турніры Беларускай Салідарнасці. Кубку Мелказёрава”.

Чым адметны сёлетні ЧС па футболе і чым адрозніваецца сумесны прагляд фінальнай гульні ад таго, што быў 2 гады таму? Як Турнір Беларускай Салідарнасці стаў Кубкам Мелказёрава і ці змяніўся фармат мерапрыемства? Ці можна яшчэ выставіць сваю каманду да ўдзелу і на якіх умовах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з аўтарам і вядоўцам ютуб-каналаў “ЧестнОК-LIVE” і “Загляне сонца” Аляксандрам Івуліным у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.