Гэта небяспечна, там шмат украінскіх дронаў — Зяленскі сказаў, чаму не едзе ў Маскву

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп на саміце NATO

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп на саміце NATO / McNamee/Getty Images

Трамп запытаўся ў Зяленскага, што той думае наконт сустрэчы з Пуціным у Маскве. Маўляў, прэзідэнт Расіі хоча сустрэцца для мірных перамоваў менавіта там.

"Гэта занадта небяспечна. Там шмат украінскіх дронаў", — адказаў Зяленскі.

Некалькі дзён таму Зяленскі прапаноўваў Пуціну правесці перамовы ў Канстанцінаўцы, пра ўзяцце якой рапартавалі расійскія вайскоўцы і СМІ. Аднак у Крамлі адмовіліся ад такой прапановы.

Размова прэзідэнтаў Украіны і ЗША адбылася падчас сустрэчы на саміце NATO ў Турцыі. Падчас гэтай сустрэчы Трамп паабяцаў Зяленскаму падзяліцца ліцэнзіяй на выраб комплексаў Patriot. Журналістам Трамп патлумачыў: "Такім чынам, ён не зможа скардзіцца, што мы яму вылучаем недастаткова "Патрыётаў". І пасля гэтага зноў звярнуўся да Зяленскага: "Вырабляйце іх самі".

Комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot сёння граюць ключавую ролю ў абароне ўкраінскіх гарадоў ад расійскіх ракет. Ва Украіне іх катастрафічна не хапае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.