У чацвер у Беларусі чакаюцца навальніцы
Навальніца / pixabay.com
У чацвер, 9 ліпеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў цяпла, удзень будзе +15...+21 градус.
10-11 ліпеня ўмовы надвор'я будзе вызначаць цыклон, цэнтр якога перамесціцца на тэрыторыю Беларусі.
У пятніцу чакаецца пераважна воблачнае надвор'я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, па захадзе краіны — месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 17-23 градусаў цяпла, па захадзе Беларусі будзе +15...+16 градусаў.