Лукашэнка звярнуўся ў "нябесную канцылярыю" з нагоды жніва

Лукашэнка на нарадзе

Лукашэнка на нарадзе / БЕЛТА

Падчас кадравых прызначэнняў 8 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра жніво. Ён заявіў, што будзе звяртацца да "нябеснай канцылярыі" з нагоды надвор'я.

"Буду прасіць нябесную канцылярыю, каб даў (Госпад. — БЕЛТА) сухое надвор'е. Таму што мы ўжо ўцягнуліся ва ўборку. Ячмень мы пачалі збіраць, і нібыта нядрэнны азімы ячмень. Тое, за што мы змагаліся, — атрымалі добры вынік", — перадае БЕЛТА ягоныя словы.

Лукашэнка ўжо не першы раз "распараджаецца" надвор'ем. Мемам стаў ягоны выраз на адной з селектарных нарадаў пачатку 2000-х "Вы прасілі дождж — я даў вам дождж". Выглядае так, што ён адказвае толькі за дождж, але не за адсутнасць ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.