Галоўны дзяржтэлеканал Венгрыі папрасіў прабачэння за "гады хлусні" пры Орбане

Дзяржаўны тэлеканал Венгрыі папрасіў прабачэння ў гледачоў

Дзяржаўны тэлеканал Венгрыі папрасіў прабачэння ў гледачоў / AFP

Галоўны дзяржаўны навінавы тэлеканал Венгрыі М1 7 ліпеня прыпыняў вяшчанне на чатыры гадзіны.

Як перадае DW, замест навінаў на канале транслявалі чорны экран з надпісам: "Грамадскае СМІ не павінна хлусіць. Просім прабачэння за тое, што доўгія гады ўсё ж рабілі гэта!"

Вяшчанне на тэлеканале было адноўленае толькі ўвечары, але без навінавых праграм. Дзяржаўная радыёстанцыя Kossuth замест навін транслявала музыку.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр, які змяніў Віктара Орбана, назваў 7 ліпеня гістарычным днём. У сваім акаўнце ў Фэйсбуку ён напісаў: "Сёння заканчваецца прапагандысцкае вяшчанне на дзяржаўных медыяплатформах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.