"Адзіночная паказушная акцыя" — у сацсетках ацанілі фота чыноўнікаў у метро
Чыноўнікі ў метро / threads.com/@uladzimir_karanik
Чыноўнікі вырашылі быць "з народам" і апублікавалі сэлфі з мінскага метро. "Адзіночная паказушная акцыя", — не ацанілі ў Threads.
"Забудзьцеся пра заторы і выбірайце метро. Гэта не толькі самы хуткі спосаб дабрацца да месца, але яшчэ і камфортны, бяспечны і бюджэтны варыянт", — піша кіраўнік Акадэміі навук Уладзімір Каранік (на фота ён у цэнтры). Людзі ставяцца да такіх заяваў насцярожана: "Вы нас да нечага рыхтуеце? На фоне навінаў з удзячнасцю да расіян?"
Частка каментатараў шукае рацыянальныя тлумачэнні чыноўніцкага подзвіга. Днямі на рамонт закрыўся мост на праспекце Незалежнасці на ўчастку паміж цыркам і плошчай Перамогі: "Мост праз Свіслач перакрыты. Асабісты кіроўца тут не выратуе, каб хутка праехаць".
А ёсць і тыя, хто адкрыта троліць аматараў таннага піяру:
"Малайцы! Людзі, блізкія да народа, выклікаюць павагу. Не тое, што адзін грамадзянін!"
"Ваш цягнік сыйшоў!"