Беларуску вызвалілі з рабства ў скам-цэнтры ў М'янме
Беларуску вызвалілі з рабства ў скам-цэнтры / pixabay.com
У М'янме з цэнтра анлайн-махлярства вызвалілі грамадзянку Беларусі. Пра гэта расійскаму інфармагенцтву ТАСС расказала вызваленая з махлярскага кол-цэнтра расіянка.
Беларуску перавялі ў міграцыйны цэнтр горада М'явадзі. Цяпер у гэтым цэнтры, паводле расіянкі, знаходзяцца каля 50 чалавек, якія чакаюць дэпартацыі.
"У асноўным гэта ўсё кітайцы. Нядаўна прывезлі дзесяць чалавек в'етнамцаў, і некалькі дзён таму прывезлі дзяўчыну з Беларусі. Яна цяпер звязваецца з амбасадай Беларусі ў В'етнаме. Яна ў бяспецы, з ёй усё добра", — расказала дзяўчына.
Гэта не першы выпадак, калі нашыя суайчынніцы трапляюць у працоўнае рабства ў М'янме. На пачатку 2024-га беларуску ўдалося вызваліць з "працоўнага палону" з дапамогай беларускіх дыпламатаў. У кастрычніку 2025-га ў краіне знікла 26-гадовая Вера Краўцова, якая таксама аказалася ў скам-цэнтры.