Кантрабандай і мігрантамі: ці выстаіць новы ўрад Літвы пад ціскам Мінска — эфір
Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё
У Літве пачаў працу новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Міндаўгасам Сінкявічусам. У праграме новага ўрада, у адрозненне ад аналагічнага дакумента папярэдняга кабінета міністраў, гаворыцца пра “актыўныя дзеянні для далейшага захавання міжнароднай ізаляцыі” Расіі. А Беларусь згадваецца ў іншай частцы дакумента, дзе адзначаецца далейшая ізаляцыя Беларусі ў тым выпадку, калі яна працягне падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны і будзе ажыццяўляць гібрыдныя атакі супраць краін ЕС.
Ці будзе пазіцыя новага ўрада ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі адрознівацца ад пазіцыі ўрада папярэдняга, і ў чым гэта адрозненне можа праявіцца? Як на пазіцыю ўрада ўплывае жаданне Трампа вырашыць пытанне з транзітам беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, і ці магчымая змена пазіцыі па гэтым пытанні? Ці павялічылася апошнім часам пазроза з боку Расіі і Беларусі, і ці чакае Еўропу яшчэ большы “правы паварот”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) у 12:00.