Як чарговая рэзалюцыя “заклапочанасці” дапаможа беларусам — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У працы якой брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. На гэтай сесіі па ініцыятыве шведскага дэлегата Б’ёрна Сёдэра была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — “Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека”. І была створана нефармальная група “За дэмакратычную Беларусь”, да яе далучыліся 38 дэлегатаў з 17 краін.

Чым была адметная сёлетняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ і якія вынікі ўдзелу ў ёй беларускай дэлегацыі? Як чарговая рэзалюцыя еўрапейскіх палітыкаў дапаможа беларусам у вырашэнні іх праблем — як за мяжой, так і ў самой Беларусі? Ці здолее Лукашэнка прапятляць і не ўцягнуць краіну ў пуцінскую вайну ва Украіне, і чаму змена “знешняй рыторыкі” рэжыму не ўплывае на яго ўнутраную палітыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.