Паміж сталым побытам і рэзідэнтам: як зрабіць правільны выбар — эфір
Вольга Дабравольская / Еўрарадыё
Перасцярогі, выказаныя юрысткай Вольгай Дабравольскай падчас папярэдняга эфіру, спраўдзіліся: зрабіць візу сваякам для чалавека са статусам міжнароднай абароны стала не толькі складана, але і небяспечна з улікам сённяшніх беларускіх рэалій. Але гэтым праблемы беларусаў, якія пражылі ў Польшчы не адзін год, не абмяжоўваюцца. Цяпер яны стаяць перад выбарам: пастаянны від на жыхарства абраць ці статус доўгачасовага рэзідэнта…
Ці толькі ў недастатковай колькасці супрацоўнікаў консульства ў Мінску праблема з афармленнем віз для сваякоў людзей пад міжнароднай абаронай, і ці магчыма гэтае пытанне вырашыць? Якія адрозненні паміж сталым відам на жыхарства і статусам доўгатэрміновага рэзідэнта? Ці існуе пагроза, што пад дэпартацыю трапяць людзі, якіх пераследуе рэжым, і як такой сітуацыі пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская ў 13:00.