"Дынама-Мінск" прайграла ў першым матчы кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Трэці беларускі клуб пачаў свой еўрапейскі шлях / "Динамо-Минск"
9 ліпеня сталічнае "Дынама" прайграла паўночнамакедонскаму клубу "Сілекс" з лікам 0:1 у першым матчы першага раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Гульня праходзіла ў балгарскім горадзе Стара-Загора.
Адзіны гол быў забіты ў канцы першага тайма з пенальці.
У сваю чаргу беларускі клуб не нанёс ніводнага ўдару ў створ брамы "Сілекса".
Гульня ў адказ пройдзе 16 ліпеня ў Скоп'е.