На большай частцы Беларусі ў пятніцу пройдуць дажджы, месцамі — з навальніцамі
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 10 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — з навальніцамі. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +16 па захадзе да +24 градусаў па паўднёвым усходзе.
11-12 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Удзень пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень чакаецца 17-25 градусаў цяпла.