Заробкі чыноўнікаў растуць удвая хутчэй, чым у іншых беларусаў
Чыноўнікі, ілюстрацыйнае фота
Заробкі чыноўнікаў у Беларусі растуць у два разы хутчэй, чым у цэлым па краіне.
Сярэдні заробак у сферы дзяржаўнага кіравання складае цяпер 3832 рублі. Гэта заўважна вышэй за сярэдні заробак па краіне, які складае 3003,5 рубля.
За 12 месяцаў рост рэальных заробкаў у чыноўнікаў склаў 15,1%. А ў сярэднім па краіне — 7,5%.