Золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень скараціліся на 881,8 млн долараў
Нацыянальны банк
Па стане на 1 ліпеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 14,156 млрд долараў.
Такім чынам, за чэрвень яны скараціліся адразу на 881,8 млн долараў. Гэта найбольшае падзенне ЗВР за апошнія месяцы. У Нацбанку гэтае скарачэнне ЗВР патлумачылі зніжэннем кошту золата.
Кошт золата, уключанага ў ЗВР, за чэрвень зменшыўся на 896,8 млн долараў — да 6,98 млрд долараў. Таксама знізіўся кошт спецыяльных правоў запазычання на 9,4 млн долараў — да амаль 1,4 млрд долараў. На 24,5 млн долараў павялічыліся рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — да 5,77 млрд долараў.
Летась ЗВР Беларусі паказвалі працяглы рост, дзякуючы павышэнню цэн на золата.