Пра НАТО, перамогу Трампа над Іранам і выхад Лукашэнкі з ізаляцыі — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Паміж Іранам і ЗША адбыўся новы абмен ударамі — ЗША білі найперш па іранскіх вайсковых аб’ектах, якія абстрэльваюць Армузскі праліў, перашкаджаючы суднаходству. Іран біў па амерыканскіх базах у суседніх краінах. Гэта сітуацыя дае магчымасць Трампу ў чарговы раз перамагчы Іран. У гэты ж час у Анкары прайшоў чарговы саміт краін НАТО. Выглядае на тое, што пачалося перафармаціраванне гэтага альянсу пад уплывам вайны ва Украіне. А Францыя пачала рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў з удзелам Марын Ле Пэн…
Што адбываецца ў Персідскім заліве, і ці варта было разлічваць на замірэнне з рэжымам аятол? Як краіны НАТО змяняюць альянс і ці здольны ён пасля такіх змен абараніць краіны — удзельніцы альянсу ад пагроз з боку Расіі? Як зменіць палітычны расклад у Еўропе верагодная перамога Марын Ле Пэн ва Францыі і АfD у Германіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.