Група беларусаў, якая трапіла пад удар дрона ў Расіі, вярнулася ў Рэчыцу
Дзеці вярнуліся ў Рэчыцу / БЕЛТА
У ноч на 18 чэрвеня дзеці і дарослыя, якія ехалі на аўтобусе ў Геленджык і трапілі пад удар дрона ў Бранскай вобласці, вярнуліся ў Рэчыцу. Шэсць чалавек застаюцца ў бальніцы ў Бранскай вобласці.
У выніку атакі пацярпелі восем чалавек, загінула Вікторыя Гарашко, жонка аднаго з трэнераў, якая суправаджала дзяцей у паездцы.
Нагадаем, што аўтобус з выхаванцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 Рэчыцы быў атакаваны беспілотнікам раніцай 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці. Расійскі бок ускладае адказнасць на Украіну.
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў абвінаваціў перавозчыка ў выбары небяспечнага маршруту для перавозкі групы.
У Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны заяўляюць, што не выкарыстоўвалі дроны ў Бранскай вобласці ў гэты перыяд.
Украінскі ваенны эксперт Аляксандр Каваленка сцвярджае, што дрон павінен быў быць запушчаны з тэрыторыі самой Бранскай вобласці.