Міністр: Афрыканскай чумы ў Беларусі няма! Ешце беларускае
Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц у адказ на пытанне Еўрарадыё заявіў, што інфармацыя пра знішчаных з-за афрыканскай чумы 200 тысяч свіней не адпавядае рэчаіснасці.
“Афрыканскай чумы ў Беларусі няма! Ешце беларускае”, ― заявіў Леанід Заяц.
Нагадаем, з 10 красавіка Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі свініны з Беларусі пасля выяўлення ў прадукцыі генетычнага матэрыялу афрыканскай чумы свіней.