Увечары 16 чэрвеня Салігорск застаўся без вады

Салігорцы засталіся без вады, ілюстрацыйнае фота

Салігорцы засталіся без вады, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Увечары 16 чэрвеня без вады застаўся Салігорск — горад з насельніцтвам каля 100 тысяч чалавек.

Мясцовае выданне "Шахцёр" паведаміла пра аварыю, у выніку якой адзін з найбольшых гарадоў Мінскай вобласці застаўся без вады: "Вады няма ўвогуле, або толькі гарачая ці іржавая".

Пазней апублікавалі тлумачэнне ад водаканала, што "ў сувязі з рэзкім разборам вады паўстала неабходнасць падлучэння дадатковых помпаў".

На асобныя адрасы быў арганізаваны падвоз вады.

Аварыі на водаправодах здараюцца ў Беларусі апошнім часам усё часцей. Сёлета ў студзені без вады заставаліся Клецк і Гомель. У красавіку рагачоўцы скардзіліся на ваду з пахам ацэтону. Перыядычна праблемы з якасцю вады ўзнікаюць у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.